Перапалоханы Кашыц, як піша Матушэвіч, «звярнуўся да жыдоўскай шаблі», гэта значыць, заплаціў вялізную суму, ну ці, калі казаць дакладней, даў хабар у 80.000 злотых, маршалку гродзенскай канфедэрацыі, пад эгідай якой і праходзіў суд, Міхалу Бжастоўскаму. Аднак нават гэтыя меры не зусім дапамаглі, і Кашыц патрапіў у заключэнне.