на кітайцаў, ні на рускіх, ні на в’етнамцаў яна эфекту не мае. Мова «торкае» толькі тутэйшых. Толькі тых, хто ці нарадзіўся тут, у нашых мясцінах, на Паўночна-Заходніх тэрыторыях, ці мае тутака этнічныя карані. Чаму так — зноў жа, ніхто не ведае. Інстытута вывучэння мовы няма. А калі і ёсць нейкая даследчая лабараторыя пры Дзяржнаркакантролі, дык вынікі яе даследчай працы строга засакрэчаныя.