be
Эрнэст Хемінгуэй

Стары чалавек i мора

Obavesti me kada knjiga bude dodata
Da biste čitali ovu knjigu otpremite EPUB ili FB2 datoteku na Bookmate. Kako da otpremim knjigu?
Стары чалавек i мора

Пераклаў Павел Марцiновiч

Гэта быў стары чалавек, якi адзiн у лодцы лавiў рыбу ў Гальфстрыме, i мiнула ўжо восемдзесят чатыры днi, як ён не выцягнуў анiводнае. Першыя сорак дзён з iм быў хлопчык. Аднак пасля сарака дзён без улову хлопчыкавы бацькi сказалi сыну, што стары чалавек стаўся канчаткова i незваротна sаlао – гэта значыць, такi, якому ўжо нiколi не пашанцуе, i хлопчык мусiў пайсцi ў мора з iншым рыбаком, якi злавiў тры добрыя рыбiны першага ж тыдня. Хлопчыку было балюча бачыць, як стары чалавек штодня прыплываў з пустой лодкай, i ён заўжды спускаўся да мора, дапамагчы яму несцi зматаныя шнуры альбо бусак, гарпун i ветразь, абкручаны вакол мачты. Ветразь быў залатаны (на гэта пайшлi мяхi з-пад мукi), звiнуты, ветразь выглядаў сцягам вечнай паразы. …
Ova knjiga je trenutno nedostupna
85 štampanih stranica
Da li već pročitali? Kakvo je vaše mišljenje?
👍👎

Citati

  • Victoria Kuptsovaje citiralaпре 8 година
    - Дзве дык дзве, - пагадзiўся стары чалавек. - Ты iх не свiснуў?
    - Бывала i такое, - сказаў хлопчык. - Але гэтыя купiў.
    - Дзякуй, - сказаў стары чалавек. Ён быў занадта просты, каб дзiвiцца: калi да яго прыйшла пакора? Але ён ведаў, што яна прыйшла, i ведаў, што ў ёй няма ганьбы i яна не прычынiла анiякай страты праўдзiвай гордасцi.
    - З гэткай плынню заўтра маецца быць неблагi дзень, - сказаў ён.
    - Куды ты рушыш лавiць? - спытаўся хлопчык.
    - Як найдалей, а вярнуся, калi пераменiцца вецер. Хачу выйсцi давiдна.
    - Я пастараюся зрабiць так, каб мой рыбак таксама лавiў далёка, - сказаў хлопчык. - Калi ты зачэпiш на кручок нешта сапраўды буйнае, мы зможам прыйсцi табе на дапамогу.
    - Ён не любiць працаваць занадта далёка.
    - Не любiць, - згадзiўся хлопчык. - Але я ўбачу гэткае, чаго ён не можа ўбачыць: да прыкладу, птушку, што лётае над вадой, каб падабрацца да рыбiны, i выпраўлю яго ў пагоню за дэльфiнам.
    - Ён так кепска бачыць?
    - Амаль сляпы.
    - Дзiўна, - заўважыў стары чалавек. - Ён нiколi не лавiў чарапах, а якраз гэта псуе вочы.
    - Але ж ты не год, не два лавiў чарапах каля Маскiтавага берага*, але зрок у цябе добры.
    * Вузкая паласа зямлi на ўсходзе Нiкарагуа.
    - Я - дзiўны стары чалавек.
    - Але цi дастаткова ў цябе цяпер сiлы, каб справiцца з сапраўды буйнай рыбай?
    - Думаю, што так. I, апроч таго, ёсць розныя хiтрыкi.
    - Давай занясем прычындалле дадому, - сказаў хлопчык. - Тады я вазьму сетку i пайду па сардзiны.
    Яны сабралi ледзь не ўсе снасцi. Стары чалавек нёс мачту на сваiм плячы, а хлопчык нёс драўляную скрынку з туга скручанымi карычневымi шнурамi, бусак i гарпун са стралой. Скрынка з прынадамi заставалася пад кармой лодкi разам з дубiнкай, якую ўжывалi, каб аглушыць рыбу, калi тую падцягвалi сеткай да борта.
    Нiхто не краў у старога чалавека, але не шкодзiла забраць ветразь i цяжкiя шнуры дадому, бо ад расы яны маглi адсырэць, i
fb2epub
Prevucite i otpustite datoteke (ne više od 5 odjednom)