bookmate game
be
Андрэй Адамовіч

Дзень паэзіі смерці дзень

Obavesti me kada knjiga bude dodata
Da biste čitali ovu knjigu otpremite EPUB ili FB2 datoteku na Bookmate. Kako da otpremim knjigu?
  • maryandbooksje citiralaпре 2 године
    Піё ляціць, і стужкі дыму з комінаў
    Кладуцца, як Бунюэлева лязо на месяц.
    Белы тынк на дамах зліваецца са снегам.
    Платы з лазы. Ціха. Румынія, сорак трэці,
    дыверсанты ідуць па сцяжынцы –
    вось і ўсё, што ты зможаш прыдумаць,
    сочачы Піё ў небе.
  • maryandbooksje citiralaпре 2 године
    Ад канторы
    Кантора-кантора, злаві крывога Рыгора, лысага Грышку, рудога Мішку. А я роўны-гладкі. Мяне х-й зловіш.
  • maryandbooksje citiralaпре 2 године
    Калі вы ўжо доўга разам,
    нешта падае ў тваё цела,
    каменьчыкамі ў ныркі,
    і выходзіць доўга і
    так балюча,
    што лекарам дазваляюць уводзіць
    морфій другі раз,
    а бывае, што і трэці.

    І гэта не каханне,
    не,
    гэта соль,
    якую не выплакаў.
  • maryandbooksje citiralaпре 2 године
    Нараджайся, мой сыне, пакуль мы не сталі,
    тым, кім хацелі стаць, – галактыкамі ў спіралі.
  • maryandbooksje citiralaпре 2 године
    Дый нічога, малы, не плач – усё будзе, як мае, добра.
    Час – гэта кобра, якая жарэ матылькоў, галодная кобра.
  • maryandbooksje citiralaпре 2 године
    Асцярожна па ім у завулках
    за хлопчыкам,
    што мае бурштыначку ў завушніцы,
    крадзецца нехта ў рытме соўлу
    і лічыць крокі.

    Дзевяноста восем, сем,
    шэсць – збіваецца…
  • maryandbooksje citiralaпре 2 године
    Вы ж бачылі не аднойчы, што старыя заўсёды плачуць,
    гэта таму, што яны ведаюць: міны мусяць разарвацца.
  • maryandbooksje citiralaпре 2 године
    І помні пра дзяўчатак, трэба ўплятаць нешта
    сентыментальнае.

    Трымаеш яе за руку,
    зазіраеш ёй у вочы,
    думаеш,
    3,75 за радок,
    3,75 за радок.

    А Рыжкову
    12,20
  • maryandbooksje citiralaпре 2 године
    я паэт, я на адхадняках,
    я паказваю вам на зоры,
    а вы стойце, думайце, хто каму Яўхім.
  • maryandbooksje citiralaпре 2 године
    Такая неадольная вярэда –
    ніколі не думаць больш пра жаночыя рыфмы.
fb2epub
Prevucite i otpustite datoteke (ne više od 5 odjednom)