Альгерд Бахарэвіч

Апошняя кніга пана А.

Slušajte u aplikaciji
«Я зайздрошчу дзецям. Ім дазволена верыць у казкі, а нам не. Больш за ўсё на свеце дарослыя любяць казкі, але людзям сорамна ў гэтым прызнацца», — кажа герой новай кнігі Бахарэвіча. Каб сплаціць доўг крэдытору, пісьменнік-даўжнік піша казкі — і цэлы месяц кожны вечар чытае іх бессаромным дарослым. З кожным днём казачны свет апавядальніка робіцца ўсё больш рэальным, а рэальнасць, у якой адбываецца дзея, пачынае ўсё больш ператварацца ў казку — так што ўрэшце мяжа між фантазіяй і явай канчаткова сціраецца.
Бахарэвіч у «Апошняй кнізе пана А.» зноў расчыняе дзверы ў свой мастацкі свет: так падманліва знаёмы нам з навакольнай штодзённасці і так дзівосна нерэальны, трывожны, чароўны і страшны.
18:07:38
Godina izdavanja
2022
Da li već pročitali? Kakvo je vaše mišljenje?
👍👎
fb2epub
Prevucite i otpustite datoteke (ne više od 5 odjednom)