bookmate game

Альгерд Бахарэвіч

  • Alexandra Shelepkoje citiraoпре 2 године
    кожная сапраўдная гісторыя мусіць скончыцца нічым, каб пакінуць месца для новай, яшчэ больш сапраўднай
  • Alexandra Shelepkoje citiraoпре 2 године
    мы прагнем быць зьбітымі, бо хочам быць вінаватымі, а гэта нам забаронена
  • Alexandra Shelepkoje citiraoпре 2 године
    А большасьці з малых падзей сапраўды ніхто не заўважыў — бо вядома: каб на нейкую падзею зьвярнулі ўвагу, каб яна засталася ў памяці, трэба, каб яе галоўным героем быў мужчына, каб усё круцілася вакол мужчыны, каб мужчына быў яе рухавіком, прычынай або наступствам. Каб ён прынамсі валяўся пад нагамі, самы захудалы, самы нікчэмны, але валяўся — мужчыны ўсяму надаюць сэнс.
  • Alexandra Shelepkoje citiraoпре 2 године
    На сваім шляху яна не сустрэла ніводнага мужчыны, бо, ясная рэч, усе яны былі або на працы, або на вайне, або ў гаўне
  • Alexandra Shelepkoje citiraoпре 2 године
    Але яе лічылі народнай, а народнае ня можа быць ні фальшывым, ні дурнаватым.
    Запомні гэта, чытачу
  • Alexandra Shelepkoje citiraoпре 2 године
    вока просіць сымэтрыі, душа — аўтаноміі
  • Alexandra Shelepkoje citiraoпре 2 године
    Сямейная пара з суседняга дому завіхалася раніцай ля вяровак, ён пакорліва трымаў тазік, яна спрытна і хутка чапляла: ягоныя сямейныя трусы, прасьціны, майкі, штаны... Гэта нагадвала выставу «Паўсядзённае жыцьцё Менску 60-х гадоў 20 ст». Зьдзіўляючыся іхнай прастадушнасьці і нейкай адчайнай шчырасьці, я шчыльна завешваў вокны. Мне было няёмка. Я б так ня змог. То бок змог бы, вядома ж — але ў гэтым быў бы нейкі мастацкі падтэкст. А яны без падтэксту, ім проста было ўсё роўна, хто што скажа. Бялізна лепш сушыцца на ветры — вось і ўвесь сэнс.
  • Alexandra Shelepkoje citiraoпре 2 године
    Чалавек, у якога ў галаве ўсе матузкі разьвязаныя, павінен быць ашчадным
  • Alexandra Shelepkoje citiraoпре 2 године
    што кроў сьвішча з шыі рыхтык вэрсальскі фантан…
  • Alexandra Shelepkoje citiraoпре 2 године
    рэзаць тонка, ашчадна
fb2epub
Prevucite i otpustite datoteke (ne više od 5 odjednom)