bookmate game
be
Альгерд Бахарэвіч

Белая муха, забойца мужчын

Obavesti me kada knjiga bude dodata
Da biste čitali ovu knjigu otpremite EPUB ili FB2 datoteku na Bookmate. Kako da otpremim knjigu?
  • b7581024366je citiraoпре 2 године
    то ўратуе нас?» — сказаў я патасна, сам разумеючы, наколькі лішнімі былі гэтыя словы.
    «Толькі Джонатан Сўіфт, сьпелыя сланечнікі і здаровая русафобія, — адказала Босая
  • b7581024366je citiraoпре 2 године
    выйшаў на жоўтую, поўную надзей тваіх дарогу.
  • b7581024366je citiraoпре 2 године
    У вёсцы не прынята замыкацца, але чалавек зь Міхалінаў павесіў на дзьверы замок. Яму можна, ён дачнік.
  • b7581024366je citiraoпре 2 године
    руцэ ён трымаў пакамечаны зборнік сканвордаў, якім раз-пораз адганяў сумневы і дробных інсэктаў,
  • b7581024366je citiraoпре 2 године
    і мы пабеглі ў вежу, і цемра расступалася перад намі, як варта з жаночых твараў, як дарога з гарачых камянёў. Босая. Босая, сама сабе бес, босая дзеўка без цара ў галаве, вольная віціна, што карае таго, хто ёй трапіцца, бо той заўжды і ёсьць вінаваты.
    Сустракаць цябе ў прыцемках, у калідорах вузкіх вуліц, на пешаходных пераходах, у пераходных пэрыядах ад канца сьвету да канца сьвету. Трымаць цябе за рукі ў сьцюдзёных аўтобусах пасярод безнадзейнасьці і галасоў ні пра што. У хрушчоўках, падобных да хмарачосаў, у гарадах, падобных да вакзалаў, між закладзеных старонак кніг, у старых апранахах, якія абвязваюць матузкамі мой лоб і сьціскаюць мяне да памераў слова.
    Выклікаць цябе зь нябыту, наклікаць на сябе бяду.
  • b7581024366je citiraoпре 2 године
    загіпнатызаваныя цяжкай п’янай песьняй, мае браты, жанчыны і людзі,
  • b7581024366je citiraoпре 2 године
    За сьцяною рабілася нешта неверагоднае. Я сядзеў, здранцьвелы, зь цяжкай, як з пахмельля, галавой і ўяўляў сабе той пакой: перахрысьціўшыся і ўзяўшы за рукі-ногі Родзіну-маць, усе гэтыя людзі паварочваюць статую галавой да шпалерных цьвяточкаў, і на грудзях іхных, нібы пруткі ў пальцах экстрасэнса, няўрымсьліва торгаюцца вялікія крыжы. Яны размахваюцца доўга, сюды-туды, сюды-туды, яны цэляць у самае сэрца сьцяны, што нас разьдзяляе, яны зараджаюць Родзіну-маць мацункам Гагарына, Тупалева,
    Калашнікава, Великой Русской Литературы і широкой реки Волги. Зараз яны ўдараць тупым канцом Родзіны, зараз яны ўдараць благім канцом…
  • b7581024366je citiraoпре 2 године
    А суседзі ў нас былі ня тыя, каб іх можна было прыструніць такім лыпаньнем. Нават стрэл угару наўрад ці мог бы іх спыніць. Хіба што ва ўпор — дый тое ня факт… Гэта былі расейскія турысты — тыя самыя турысты, якія адным сваім выглядам наводзяць жах на гатэлі, авіякампаніі і простых мінакоў ва ўсіх гарадах
    Эўропы і яе ваколіцах.
  • b7581024366je citiraoпре 2 године
    Ты так любіш гісторыю, — спыталася яна неяк, выслухаўшы ад мяне лекцыю на тэму нашай вялікай перамогі пад Воршай. — Але чаму? Патлумач».
    «Таму што той, хто ня ведае сваёй гісторыі, ня мае будучыні», — адказаў я павучальна.
    «А калі ў цябе яе проста няма? — не адчаплялася яна. — Калі ты ёсьць, а гісторыі — не было?»
    «Так не бывае».
    «Тады скажы мне — дзе гісторыя мухаў? Напрыклад, вось гэтай мухі? А ў яе ёсьць будучыня».
    Я не знайшоўся, што адказаць ёй. Дый што можна было адказаць на такую лухту?
  • Alexandra Shelepkoje citiraoпре 2 године
    «Што ўратуе нас?» — сказаў я патасна, сам разумеючы, наколькі лішнімі былі гэтыя словы.
    «Толькі Джонатан Сўіфт, сьпелыя сланечнікі і здаровая русафобія, — адказала Босая мне ў тон, нібы зьдзекуючыся, і засьмяялася.
fb2epub
Prevucite i otpustite datoteke (ne više od 5 odjednom)