be
besplatno
Ядвігін Ш

Золата

  • Ангеліна Варатынскаяje citiralaпре 6 година
    Цяпер, калі Зося даведалася, што гэта яна, Прузына, адбірае ў яе Алёксу, злосць, якую мела да ўсіх людзей, быццам зраслася ў адну злосць — нянавісць да Прузыны. 3 якой бы ахвотай паздзірала з яе ўсе пацеркі, істужкі, якімі заўсёды абчэплівалася гэтая Салынічышка; вочы тыя жабіныя, здаецца, павыдзірала, як котка, задушыла б, каб магла. I днём, і ноччу ў Зосі цяпер была адна думка, адно жаданне: не дапусціць да гэтага вяселля, але як і што рабіць — сама яшчэ не ведала.
  • Антонина Змитрукевичje citiraoпре 4 године
    Ігнат Курач — чалавек яшчэ малады, жанаты, але бяздзетны, меў пашану сярод людзей за сваю дабрату да ўсіх, спакойны характар, дастатак і лад, які панаваў у яго хаце.
  • Антонина Змитрукевичje citiraoпре 4 године
    Васіль і Зося бачылі ў гэтым кару Божую, але надта адазвацца адно другому аб такой думцы не важыліся і ўдавалі перад сабой і перад людзьмі, што вераць іх гутаркам. А калі стары Мікола стаў нагаварваць завесці Зосю да знахара, Васіль ухапіўся за гэты праект з вялікай ахвотай.
  • b7674602531je citiraoпре 3 године
    прыблудам? — перапыніла Зося.— Прузына Сальнічышка. Яна перад усімі не інакш як прыблудам звала цябе — з яе і пайшло.
    — От шэльма, рапуха! — вылаяўся Васіль.
    — Праўда, што рапуха: у яе вочы, як у жабы. Ты яшчэ не ведаеш, што гэта за цаца!
    Зося рада была, што гутарку можна было звесці на што другое, і пачала расказваць, жаліцца:
    — Падросткам яшчэ я была, пабягу, бывала, у мястэчка — ведама — пагуляць хочацца малой, прыстану да местачковых равесніц, а паміж імі ўжо тады Прузына рэй вадзіла,— як толькі мяне ўгледзе, так зара і накінецца: «Не лезь, брыда, да нас, пайшла вон!» Ды нагой, ды нагой, як таго сабаку. Я толькі зацісну кулачкі ды бягу плачучы дамоў. Яна заўсёды мне дакучала: і змалку, і падросшы, і цяпер; усе плёткі на нас — з яе: праз яе мне сорамна было ў мястэчка паказацца — усю моладзь проці мяне падбухторвала...
    — От погань, я ёй пакажу! — зноў вылаяўся Васіль.
    — Помніш, Васілька,— дальш гаварыла Зося, цешучыся, што так варожа настройвала хлопца проці сваёй ненавісніцы,— помніш, як ты на першай вечарынцы хацеў з ёй ісці гуляць, а яна адвярнулася ў другі бок і кажа да дзяўчат (ты мо і не чуў, а я блізка стаяла — чула): «Не мела работы — такому прыблудзе толькі гарадскія сметнікі прыбіраць, а не з дарэчнымі дзяўчатамі гуляць...»
    — Паб’ю, даліпан, паб’ю! — крыкнуў ужо Васіль, заціскаючы кулакі.
    — Што ж з гэтага, што паб’еш? — разважала Зося.— Ты пачнеш — на табе і скончыцца: табе яшчэ больш можа ўляцець: за яе браты і хлопцы заступяцца — яна ж з імі гарэлку п’е, як роўная. Такая ўжо п’яніца — па бацьку пайшла; кожную вечарынку падвыпіўшы. Памставаць пасля будзе, хіба табе, Васіль, прыйдзецца ўцякаць адгэтуль
  • b7674602531je citiraoпре 3 године
    мяне, а я вас мала знаем, а так мне здаецца, каб прынялі вы мяне да дачкі сваёй — Зосі,— зжыліся б неяк і гаспадарку паставілі як след.
    — Што ж? Я нічога проці цябе не маю, падумаўшы, адказаў Мікола,— толькі не ведаю — як Зося? Яна ў мяне дуроная, свае фанабэрыі мае.
    — Разумеецца, так зразу мо яна і не прыстане, але каб я крыху тут пажыў, пазнаёміўся, каня купіў бы, наймаць не трэба было б, папар пара даўно паднімаць, а і нашчот той пусташы пранюхаў бы,— праектаваў Васіль.
    — Хіба добры запас маеш? — асцярожна спытаў Мікола.
    — 3 падзелу бацькаўшчыны восемсот прыйшлося гэтыя ў мяне ў цэласці,— прызнаўся Васіль,— а на дробныя расходы крыху з фабрычных заработкаў абрэзаў.
    — Ого, ладны грош,— пахваліў Стрончык.— Што ж заставайся; бяры тым часам, братка, ад папару на запашку — я ўсё роўна сам не дам ужо рады, а там пабачыш — Зосю трэба ўламаць.
    Так гутарачы, абышлі пусташ, зайшліся і разбілі пракосы, урэшце завярнуліся дахаты. На парозе спаткала іх Зося і моўчкі, пытаючым поглядам уставілася на бацьку.
    Мікола паспешна загаварыў да дачкі:
    — Бачу ўжо, бачу, што казюрышся, але бо такая справа выйшла, што і смех казаць: гэты наш госць, аблажыўшы ладны кавалак лугу, сам прапаў некуды; я — шукаць, я — гукаць — як
  • b7674602531je citiraoпре 3 године
    Хавай Божа! — завяраў Лейба.— Ведама, праз бацьку і ёй дастаецца: цураюцца крыху яе, але так нічога няможна закінуць Зосі,— хай таму язык адсохне, дзяўчына, адным словам,— ядраная,— і ажно цмокнуў стары Лейба
  • b7674602531je citiraoпре 3 године
    Чула яго душа, што чаго б ні зажадалі такія вочы — ён, як малое дзіця, быў бы паслухмяны ім
  • b7674602531je citiraoпре 3 године
    лася да работы.
    Не столькі Стрончык хацеў той яешні, колькі знайсці прычыну дабрацца да таго запасу Васілёвага, аб якім ведаў і баяўся, каб тое дабро не ўцякло заўтра разам з хлопцам у дарогу
  • b7674602531je citiraoпре 3 године
    Ахвочасць хлопца прынадзеіла і Зосю зараз скончыць гэту работу — збыць яе з рук.
  • b7674602531je citiraoпре 3 године
    Старшыя браты — кожны паасобку — пабралі ў арэнду невялікія сялібы; самы малодшы прадаў сваю частку і выехаў у Амерыку, а вось ён — Васіль — таксама прадаў сваю долю і больш года прабаваў шчасця на фабрыках у горадзе. Аднаму пражыць неяк жа можна, але каб што сабраць, адлажыць — аніяк не ўдаецца; усё тая гарадская зараза —
fb2epub
Prevucite i otpustite datoteke (ne više od 5 odjednom)